Гарадзенец збірае грошы на кнігу ўспамінаў пра горад 1930-40-х гадоў
Больш за год журналіст Hrodna.life збіраў успаміны сталых гарадзенцаў, чыё дзяцінства і маладосць прайшлі ў міжваенны перыяд і час Другой суственай вайны. З гэтых размоваў паўстаў цыкл артыкулаў, а цяпер і папяровае выданне «Горад адзін, успаміны розныя».
Гэта кніга — адна з апошніх спробаў захаваць успаміны пра горад даваенных часоў і гадоў акупацыі. Герояў, якія маглі б пра тыя падзеі расказаць, робіцца ўсё менш. Не выключана, што ўжо праз год—два такую ж кнігу напісаць не атрымаецца.
Кніга «Горад адзін, успаміны розныя» — гэта:
- каля 100 старонак расповедаў пра даўні Гродна
- 16 успамінаў гродзенцаў, якія нарадзіліся ў 1920-30-я
- больш за 30 фотаздымкаў з прыватных архіваў гродзенцаў з выявамі месцаў, многія з якіх цалкам змяніліся цягам 20 ст.
Аўтар кнігі — журналіст Руслан Кулевіч, які год ездзіў на ровары і збіраў успаміны людзей.
У залежнасці ад сумы перадзамова выдання прадугледжвае разнастайныя лоты, адзін з іх — персанальная экскурсія на ровары ад аўтара.
Падтрымаць праект можна на платформе Улей.бай