Хопіць сядзець, давайце пець! (Відэа)

Глядзіце, які файны атрымаўся беларускі варыянт каляднага спеву, кавер на «Carol of the bells» — «Гімн званоў».


У сеціве з’явіўся цудоўны акапэльны кавер на беларускай мове вядомага каляднага спеву “Carol of the bells”
Слухай, звіняць,Званы звіняць! Пяюць удалеч, Сум гоняць прэч.
Прыйшло Раство,Цуд прынясло. Дзецям малым, Людзям сталым.
Дзінь-дон, дзінь-дон, Чароўны звон! Спеў пра Раство, Дум хараство!
Зычым дабраВам і сябрам!Шчасця ў дом! Разам спяём.
Званы звіняць, Гукі ляцяць Да вас, сябры, Ва ўсе двары.
Хопіць сядзець, Давайце пець! Раство прыйшло, Мір прынясло!
Свята, свята, свята, свята блізка! Свята, свята, свята, свята блізка!
Тыя званыЗдалёк чутны. Свята ў нас, Радасці час!

Аўтарскі пераклад: Жанна Гаўрычэнкава

Вакал: Вераніка Чашэйка, Святлана Куцуха, Карына Гаўрынчэнкава, Максім Рогач, Леў Ільін

Бітбокс: Віктар Дзераўнюк

Відэааператар: Сяргей Чашэйка