Sož: «Тузін лепшых песень з перарэзаным горлам»
Гурт Sož падвёў вынікі 2020 — 2022 гадоў міні-альбомам Apošnija Tancory
Фота Анастасія Дарашэнка.
Беларуская сцэна існуе ў фармаце “антышоўбізу”. Гастролькі, клубы, якіх усё меней, апошнія культурніцкія магікане-журналісты і адчайныя гастролі ў падполлі ці эмігранцкім асяродку.
Гомельскія нефармалы сярэдняга пакалення запісалі міні-альбом — "тузін лепшых песень з перарэзаным горлам".
Імёны музыкаў мала што скажуць тым з вас, хто не з Гомеля, але калі вы з Гомеля — лёгка пазнаеце іх на фота. Выхадцы з розных музычных тусовак працягваюць рабіць разам, сёння гэта электра-пост-панк па-беларуску.
Гурт «Sož» распавёў пра свой альбом «Apošnija Tancory»:
«Мы пачалі працу над міні-альбомам у 2020 годзе, пазней паставілі яго на паўзу, бо словы і песні згубілі змест для нас тады. Замест яго мы выдалі відэа Malako (рэжысёр – частка нашай камьюніці Al Medwedsky, ён жа зрабіў цудоўны рэмікс), у якім сказалі ўсё, што хацелі і змаглі пра #2020. А пазней былі два гады мутарнага пошуку сябе і аранжыровак. Нарэшце мы дарабілі ўсю працу — і нам вельмі падабаецца вынік».
Да канца 2022 года ў сеціве з’явіцца кліп на песню Stotis (рэжысёр – Варфаламей Курага). Спадзяемся, што гэтыя песні дададуць троху святла ў Каляды-2022.
У 2023 гурт плануе выступіць у Варшаве 25-га сакавіка.
Слухаць альбом на ўсіх стрымінгавых пляцоўках: onerpm.link
Паводле прэс-рэлізу