Хто прадставіць Беларусь на «Еўрабачанні–2017»? ТОП–5

У пятніцу, 20 студзеня, пройдзе фінал беларускага адбору на «Еўрабачанне–2017». У гэтым годзе няма яўнага фаварыту і ніхто з расійскіх прадзюсараў не адпраўляў свайго выканаўцу прадстаўляць Беларусь. Так што інтрыга захоўваецца.

eurabaczanne.jpg

А мы прапануем вам топ-5 магчымых прадстаўнікоў нашай краіны ў Кіеве.

NUTEKI: Take My Heart



Музыкі з Бабруйска сфармаваліся ў гурт Маскве, і  ўжо некалькі разоў змагаліся за права выступіць на «Еўрабачанні» ад Беларусі. Сёлета «Nuteki» трапілі ў фінал нацыянальнага адбору з песняй «Take My Heart». Гурт адразу абвінавацілі ў плагіяце на песні Coldplay «A Sky Full Of Stars», але ўсё адно яны выступяць у пятніцу, мабыць, з крыху іншай варыяцыяй. Не так даўно хлопцы прадставілі беларускамоўную версію гэтай песні, якую адмыслова пераклаў Мікіта Найдзёнаў. Гурт, мажліва, заспявае частку песні менавіта па-беларуску.

Lermont x Julic: Heartbeat


Дуэт Васіля Селішчава і Антона Рубацага нарадзіўся ў мінулым годзе. Хлопцы прайшлі ў фінал з кампазіцыяй «Heartbeat». Калі адны калектывы імкнуцца спяваць па-беларуску, то «Lermont x Julic» кажуць, што беларускамоўная кампазіцыя — не выйсце для шоў-бізнесу, і мову падтрымліваюць штучна. Астатні рэпертуар маладога праекта амаль выключна на рускай мове.

Уладзіслаў Курасаў: Follow the Play


Грамадзянін Расіі, нарадзіўся ў Брэсце, зараз жыве ў Кіеве. Хлопцу ўсяго 21 год, але ў яго скарбонцы ўжо ўдзел у некалькі музычных конкурсах ва Украіне і Казахстане. Цяпер лічыцца адным з асноўных фаварытаў беларускага адбору на «Еўрабачанне». Можа быць, мы пачуем яго моцны голас і песню «Follow the Play» ў Кіеве.

Kattie: Wild Wind



Маладая спявачка Кацярына Рудніцкая ўжо ўдзельнічала ў адборы на «Еўрабачанне», але ўпершыню выйшла ў фінал. Дзяўчына выканае даволі кранальную кампазіцыю «Wild Wind», прысвечаную ахвярам тэрэктаў. Адмыслова для конкурсу песню напісалі шведскія кампазітары.

Navi: Гісторыя майго жыцця


Гурт «Navi» на слыху ў беларусаў. Былы дуэт, а цяпер квартэт Арцёма Лук’яненкі і Ксеніі Жук вядомы на айчыннай сцэне чацвёрты год. У мінулым годзе музыкі ўдзельнічалі ў адборы з песняй «Гэта зямля». Тады яны занялі чацвёртае месца. Цяпер жа «Navi» зноў трапілі у фінал з кампазіцыяй «Гісторыя майго жыцця» і з даволі высокім рэйтынгам, і будуць змагацца за месца прадставіць Беларусь у еўраконкурсе. У дзень фіналу адбору гурт абяцаў выкласці ў сеціва новы альбом пад назвай «Ілюмінацыя», а ў лютым — прадставіць яго на вялікай сцэне.
Прадстаўнік нашай краіны для ўдзелу «Еўрабачанні–2017» будзе вызначаны ў прамым эфіры 20 студзеня паводле галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы па формуле «50 на 50». Так што вы можаце паўплываць на вынік адбору.