Яндекс.Музыка выклала беларускія аўдыякнігі
Да Дня роднай мовы Яндекс.Музыка выклала некалькі аўдыёкніг беларускіх класікаў.
На стрымінгу з’явіліся «На каляды» Змітрака Бядулі, «Гражына» Адама Міцкевіча, «На ростанях» Якуба Коласа, «Кветка пажоўклая» Міхася Зарэцкага, «Шляхціц Завальня» Яна Баршчэўскага, а таксама казкі і паданні.
Тэксты чытаюць Андрэй Каляда і Наталля Кухарава.
Знайсці аўдыёкнігі можна па спасылках:
https://music.yandex.by/artist/16099481/albums
https://music.yandex.by/artist/16098433/albums
Паводле budzma.org