«Яндэкс» выпусціла віртуальную клавіятуру c беларускай раскладкай

Кампанія «Яндэкс» выпусціла ў Беларусі віртуальную клавіятуру для смартфонаў. «Яндекс.Клавиатура» ведае чатыры мовы — беларускую, рускую, украінскую і англійскую — і дазваляе хутка пераключацца паміж імі, паведамляе прэс-служба кампаніі.

content_yandex_key_by.jpg


«Клавіятура» выпраўляе памылкі і абдрукоўкі і ўмее прадказваць, якое слова карыстальнік захоча ўвесці наступным. Чым больш чалавек працуе з дадаткам, тым дакладней становяцца прадказанні і тым менш часу сыходзіць на друк.
Каб змяніць раскладку, досыць правесці пальцам па экране.
Перапіска ў чатах — гэта абмен не толькі фразамі, але і малюнкамі. У «клавіятуры» ёсць пошук па малюнках — з яго дапамогай лёгка знайсці і пераслаць суразмоўцу гіфку або дэматыватар. Дадаць рэплікам нагляднасці дазваляюць эмодзі — прыкладанне ад «Яндэкса» падбірае прыдатныя і паказвае іх у падказках. Акрамя малюнкаў і эмодзі, можна шукаць месцы — напрыклад, бліжэйшыя кафэ, бары, крамы або кінатэатры.
У працы «Клавіятура» выкарыстоўвае сэрвісы «Яндэкса»: «Малюнкі» — для пошуку малюнкаў, «Карты» —  для падбору месцаў, «Перакладчык» — для перакладу фраз з адной мовы на іншую. Прыкладанне для Android можна загрузіць у Google Play, а для iPhone — у App Store. Пра тое, як наладзіць прыкладанне, раскажа ўбудаваны памочнік.
Паводле dev.by