Калядны падарунак аматарам «Гары Потэра» — першая серыя з’явілася па-беларуску

З’явіўся першы пераклад на беларускую мову знакамітай сагі пра хлопчыка-чараўніка. Пакуль што дасяжная толькі серыя «Гары Потэр і філасофскі камень».

photo_2023_01_03_14_19_09.jpg


Пераклад і агучка першай часткі «Гары Потэра» — аматарскія. Агучка аднагалосная закадравая.

Дагэтуль у перакладзе на беларускую мову пра Гары Потэра былі толькі кнігі. У выдавецтве «Янушкевіч» выйшлі тры кнігі патэрыяды: «Гары Потэр і філасофскі камень», «Гары Потэр і таемная зала», «Гары Потэр і вязень Азкабана», адзначае «Штодзень»

Паглядзець стужку па-беларуску можна ў тэлеграм-канале «Кінакіпа».