Камяніца 2016: музыка, майстар-класы, забавы і смачныя стравы (фотарэпартаж)
У цёплую па-летняму суботу, 10 верасня, у Музеі народнай архітэктуры і побыту, што ў Строчыцах, прайшоў фолк-фэст «Камяніца».

Музычную частку на сябе ўзялі айчынныя калектывы «Троіца», «Паліна Рэспубліка», «Reli1kt», а таксама Студэнцкае этнаграфічнае таварыства.

Гурт "Троіца"

"Паліна Рэспубліка"
Не абышося без замежных гасцёў: на фэсце выступілі кіеўляне «Тарута», расійскі гурт «Оле Лукойе» і спявачка Іна Жаланная. Апроч музычнай праграмы фэст быў насычаны цікавымі майстар-класамі, разнастайнымі забавамі і смачнымі стравамі


