Колас перамог Купалу ў беларускамоўным батле
У дзень народзінаў Якуба Коласа 3 лістапада ў Мінску ў ГЦ «Galleria Minsk» прайшоў беларускамоўны паэтычны батл «Вершус». Пераможцаў па апладысментах гледачоў дапамагаў вызначаць дадатак на смартфоне — шумамер.
У паэтычным батле
ўдзельнічала дзве каманды: «Зборная Коласа» і «Зборная Купалы». У Коласаўскую
каманду ўвайшлі паэтка Кацярына Масэ,
актрыса Алеся Сівохіна і паэт Алесь Снег. «Зборная Купалы» была
прадстаўлена паэткай Маргарытай
Латышкевіч, актрысай Настай
Жлукценка і паэтам Мікітам
Найдзёнавым. Мадэратарам імпрэзы быў акцёр Купалаўскага тэатра Раман Падаляка.
Кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў палічыў батл часткай класікі: «Класіка — гэта не толькі пыльныя кнігі ў бібліятэках, але і яскравыя перфомансы».
У першым рангу спаборнічалі Алеся Сівохіна з Настай Жлукценка. Актрысы чыталі вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. У выніку, перамагла каманда Янкі Купалы.
У другім туры батлу спаборнічалі паэткі Кацярына Масэ і Маргарыта Латышкевіч. Яны чыталі ўласныя вершы. Шумамер вызначыў, што перамагла Кацярына Масэ, прадстаўніца «Зборнай Коласа».
У заключны этапе батлу свае вершы чыталі Мікіта Найдзёнаў і Алесь Снег.
Тут ужо быў сапраўдны батл: вершы гучалі як выклікі і адказы адзін аднаму. «Паэты, давайце яднацца», — заклікаў у сваім вершы Мікіта Найдзёнаў. Шумамер вызначыў, што перамагла «Зборная Коласа» з Алесем Снегам.
Нагадаем, што батл прайшоў у межах новага этапу праекта «Чытаем па-беларуску з velcom», дзе вучні 7–8 класаў дасылаюць відэа з дэкламаваннем вершаў беларускіх класікаў. Лепшыя, на думку журы, канкурсанты, прымуць удзел у рэгіянальных этапах. Пераможцы рэспубліканскага фіналу атрымаюць смартфон Apple.