На аднаўленне помніка Францішку Аляхновічу ў Вільні назбірана ўжо амаль 2 тысячы еўра
Сродкі плануюць сабраць да 1 кастрычніка. Пакуль на магіле славутага беларуса стаіць часовы крыж.
![aljahnovicz.jpg aljahnovicz.jpg](/img/v1/images/aljahnovicz.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Таварыства беларускай культуры ў Літве праводзіць збор сродкаў на аднаўленне помніка Францішку Аляхновічу на віленскіх могілках Росы. Напярэдадні на аб’яўленыя рахункі прыйшло ахвяраванне ў 1000 еўра, а агульная сума збору дасягнула 1850 еўра.
Усяго арганізатары хочуць сабраць 6500 еўра, грошы пойдуць на аднаўленне і ўсталяванне помніка на сімвалічнай магіле. Над рэнавацыяй працуе літоўскі мастак Айдас Рыціс Васіляўскас.
Усталяваць адноўлены помнік плануюць у кастрычніку або лістападзе сёлета.
У 1989 годзе драматурга Францішка Аляхновіча сімвалічна перапахавалі ў Вільні з былых Кальвінісцкіх могілак на могілкі Росы. На кенатафе — сімвалічнай магіле — быў пастаўленая часовая, зробленая з пластыку мадэль помніка аўтарства скульптара Эдуарда Падбярэскага.
![20 нечаканых фактаў пра Францішка Аляхновіча 20 нечаканых фактаў пра Францішка Аляхновіча](/img/v1/images/1e9807ad_1b95_4bad_9f3a_405777b0f073_cx0_cy17_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Францішак Аляхновіч — адзін з пачынальнікаў беларускага прафесійнага тэатра, вязень ГУЛАГу, жахі якога першы ў гісторыі апісаў у сваёй аўтабіяграфічнай кнізе «У капцюрох ГПУ». У часе нямецкай акупацыі быў рэдактарам газеты «Biełaruski hołas» (Вільня), забіты ў 1944 годзе.
Быў пахаваны на Кальвінісцкіх могілках у Вільні, якія за савецкім часам былі ліквідаваныя.