Памяці Рыгора Барадуліна
2 сакавіка 2014 года адышоў у лепшы свет Рыгор Барадулін. Толькі што адзначыўшы свой 79 год нараджэння. Паэт міласцю Божай. Класік беларускай літаратуры. Філосаф беларускага жыцця.
![ryhor_baradulin1.jpg ryhor_baradulin1.jpg](/img/v1/news/full/ryhor_baradulin1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Непапраўная страта. На слабае суцяшэнне: у апошніх нумарах “Новага часу” і “Літаратурнай Беларусі” мы паспелі надрукаваць нізку свежых вершаў Рыгора Барадуліна і размову з ім Сяргея Шапрана.