Развітанне з Рыгорам Барадуліным — у аўторак, пахаваюць ва Ушачах
Развітанне з Народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным адбудзецца ў аўторак, 4 сакавіка 2014 года, у Чырвоным Касцёле ў Мінску.
![ryhor_baradulin2.jpg ryhor_baradulin2.jpg](/img/v1/news/full/ryhor_baradulin2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэты здымак, зроблены ў суботу, стаў апошнім, напісаў Глеб Лабадзенка
З 9.45 да 11.15 Час развітання (ціхая малітва);
11.15 Развітальная паніхіда ў грэка-каталіцкім абрадзе;
12.00 Памінальная св. Імша ў рыма-каталіцкім абрадзе;
13.00 Развітальныя словы сяброў.
Больш падрабязную інфармацыю паведамім пазней.