Рэспубліка Паліна: «Абрастаем. Паперамi, рэчамi...»
Спявачка Рэспубліка Паліна ў чарговым выпуску праекта Vershy чытае ўлюблены верш Анатоля Вярцiнскага "Абрастаем. Паперамi, рэчамi..."
![palina_respublika_verszy.jpg palina_respublika_verszy.jpg](/img/v1/images/palina_respublika_verszy.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Я абрала гэты верш, таму што мне ён падаецца вельмi актуальным для кожнага, — кажа Палiна, — бо сучаснасць з усiх бакоў прапануе нам заляпiць сябе розным-непатрэбным, а колькасць хваляванняу i абслугоўваючых справаў шмат для каго пераўтварае жыццё ў павярхоўнае пражыванне, у якiм чалавек губляе важныя сэнсы".
https://www.youtube.com/watch?v=L4vw6KfU6G0