Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае літаратурны конкурс да 100-годдзя БНР

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму творчых прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета прысвечаны 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі.

bnr_exl.jpg

Запрашаем да ўдзелу аўтараў і аўтарак ва ўзросце да 35 гадоў, якія пішуць творы на гістарычную тэматыку ў паэзіі, прозе, эсэістыцы, драматургіі. Увага: да разгляду прымаюцца толькі тэксты, не апублікаваныя ў друку.
Абмежаванні па аб’ёме: на разгляд прымаюцца творы аб’ёмам да 1 аўтарскага аркуша (40 тыс. знакаў з прабеламі — для прозы і эсэістыкі; 700 радкоў для паэзіі).
У журы штогадовага літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» сёлета ўвайшлі Уладзімір Арлоў, Ірына Багдановіч, Валерый Герасімаў, Вольга Іпатава і Анатоль Сідарэвіч.
Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc да 1 жніўня 2018 года на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста «Экслібрыс».
У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка (удзельніцы), кантактны нумар тэлефона і e-mail.
Па выніках конкурсу мяркуюцца публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў», дадатку «Літаратурная Беларусь» пры газеце «Новы Час».
За ходам конкурсу сачыце на сайце.
Паводле прэс-рэліза