Святочны канцэрт ансамбля «Тымпан» з праграмай «Раство Хрыстова»
12 студзеня 2014 года а 15-й гадзіне Нацыянальны мастацкі музей запрашае на святочны канцэрт ансамбля «Тымпан» з праграмай «Раство Хрыстова».
Ансамбль «Тымпан» створаны ў 1994 годзе кампазітарам Уладзімірам Казбанавым. Добрае распачынанне падтрымалі і благаславілі схіархімандрыт Мітрафан (Ільін) Жыровіцкі і протаіерэй Мікалай (Гур’янаў) Заліцкі. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусі ансамблю прысвоена званне «ўзорны». Калектыў з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх конкурсаў і фестываляў. Аўтарская творчасць і асветніцкая дзейнасць ансамбля накіраваны на фарміраванне маральных, духоўных і культурных каштоўнасцей.
Калектыў рэгулярна прадстаўляе сваю творчасць у залах Белдзяржфілармоніі, у праграмах беларускага радыё і тэлебачання.
Неад’емнай часткай працы ансамбля з’яўляюцца справы міласэрнасці — гэта шматлікія дабрачынныя канцэрты ў дзіцячых дамах-інтэрнатах, бальніцах, школах, дамах састарэлых.
Місіянерская дзейнасць ансамбля адзначана дзвюма граматамі Рускай Праваслаўнай Царквы.
Уваход па білетах у музей.