Святлана Алексіевіч узнагароджаная прэміяй Ганароваму грамадзяніну Цэнтральнай Еўропы

Прэмія «Honorary Central European» («Ганаровы грамадзянін Цэнтральнай Эўропы» ) уручаецца за ўнёсак у развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці.

sviatlana_1.jpg

Узнагарода была заснаваная сёлета Цэнтральнаеўрапейскім форумам (CEF) — міжнароднай арганізацыяй, якая існуе ўжо дзесяць гадоў. А першай лаўрэаткай прэміі стала нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Запрашальны ліст падпісаў прэзідэнт Славацкай рэспублікі Андрэй Кіска, які адзначыў важнасць дзейнасці беларускай пісьменніцы. «Вашая прысутнасць на цырымоніі будзе гонарам для народу маёй краіны», — напісаў ён.
У канстультатыўную Раду форума ўваходзяць такія вядомыя інтэлектуалы, як Адам Міхнік (Польшча), Міклаш Харасці (Венгрыя), Славенка Дракуліч (Харватыя), а таксама іншыя еўрапейскія дзеячы культуры і палітыкі.
Цырымонія ўручэння прэміі, прымеркаваная да ўгодкаў падзей 1989 году ў Чэхаславакіі, прайшла 17 лістапада ў Браціславе на плошчы Славацкага нацянальнага паўстання. Падчас уручэння быў зачытаны ўрывак з кнігі Святланы Алексевіч «Час сэканд-хэнд» у славацкім перакладзе.
Паводле pen-centre.by