Топ-10 фільмаў пра дзяцей, якім прыйшлося стаць дарослымі

Беларускім дзецям даводзіцца сталець занадта рана. Словы «вайна», «рэпрэсіі», «палітыка» і «эміграцыя» спрабуюць выціснуць бесклапотнасьць з жыцьця малечаў, вымушаючы іх прымаць свае маленькія, але сур’ёзныя рашэньні. Мы падрыхтавалі для вас сьпіс фільмаў, які дапаможа зразумець дылемы і перажываньні ў дзіцячых душах.

Кадр адной са стужак нашага спісу

Кадр адной са стужак нашага спісу

Нумар 10. Чатырыста ўдараў (Les quatre cents coups). 1959

les_quatre_cents_coups.webp

Стужка Франсуа Труфо запрашае нас зазірнуць у францускую сям’ю 50-х гадоў. У той час як гульня маленькіх актораў, што здымаюцца ў галоўных ролях, такая пераканаўчая, выкарыстаньне ў фільме іншых дзяцей, якіх нібы здымаюць ледзьве не схаванай камэрай — так усё натуральна выглядае — робіць усю стужку сапраўднай, а таксама часам сьмешнай і трагічнай.

Не ўсе дзеці як тады, так і сёньня маюць такі экстрэмальны досьвед сталеньня, які мы бачым сярод галоўных герояў, якім прыйшлося зьбегчы з дому. Але любы дарослы можа ўзгадаць сябе ў тым пераходным узросьце, калі зь ім абыходзіліся як з дарослым і чакалі, што ён будзе выконваць законы дарослага жыцьця. Хаця па сутнасьці яны яшчэ заставаліся дзецьмі. 

Нумар 9. Курлявая Сью (Curly Sue). 1991

curly_sue.jpg

Зусім супрацьлеглы фільм у параўнаньні з папярэднім. Тут вас чакае гісторыя з больш лёгкімі ўводзінамі. Гэтая стужка прымусіць вас сядзець з усьмешкай на твары нават калі вы выдаеце з сябе звышсур’ёзнага чалавека. Прыгоды Сью — гэта гісторыя і аб страце бацькоў, і аб сацыяльных перашкодах у пошуках новага дома.

Пытаньні, якія разглядаюцца ў працы Джона Х’юза — куды больш значныя за вясёлыя курлявыя валасы галоўнай гераіні. Гэта цудоўны прыклад фільма, калі вам даспадобы ціхі і прыемны расповед гісторыі без жорсткіх кадраў і падрабязкаў. 

Нумар 8. Іншаплянэцянін (E.T. the Extra-Terrestrial). 1982

e.t._the_extra_terrestrial_1.webp

Клясычны сямейны фільм, які паставіў Стывен Сьпілбэрг. Стужка пачынаецца ў лясістай мясцовасьці. Касьмічны карабель іншаплянэцянаў прызямляецца ў рамках сваёй пяцігадовай місіі: дасьледаваць новыя дзівосныя сусьветы. Каб шукаць новае жыцьцё і новыя цывілізацыі. Пасьля таго, як група іншаплянэцянаў пакідае аднаго са сваіх на нашай Зямлі, ён аказваецца ў дзіўным сьвеце адзін.

Неўзабаве яго знаходзіць самотны дзесяцігадовы хлопчык на імя Эліят, і яны зьбліжаюцца. На жаль, дзяржаўныя агенты таксама ведаюць пра прышэльца, яны захопліваюць істоту. Эліят і яго сябры аб'ядноўваюцца. Яны намагаюцца выратаваць міжгаляктычнага госьця, каб ён мог вярнуцца дадому, пакуль ня позна. Ці атрымаецца ў дзяцей супрацьстаяць даросламу сьвету зь іх агентамі, карпарацыямі і медыя? Абавязкова паглядзіце. 

Нумар 7. Хлопчык у паласатай піжаме (The Boy in the Striped Pyjamas). 2008

the_boy_in_the_striped_pyjamas_2.png

Вайна справа дарослых і зброі ў іх руках. Але, на жаль, гэта не так. Стужка Марка Хермана распавядае гісторыю хлопчыка, які занадта рана праадчуваў тое, што людзі не павінны адчуваць ніколі. У той час, калі жадаецца гуляць з цацкамі ці іншымі дзецьмі – здараецца нечаканая ў сваёй шчымлівасьці падзея.

Маленькі хлопчык знаходзіць сябра, які зь нейкай прычыны заўжды аднолькава апрануты — у палоску, а таксама знаходзіцца за дротам. Пачынаецца гульня, хаця і не такая звычайная, як раней. Адзін хлопчык – маленькі сын ізраільскага народу, а другі — дзіця кіраўніка канцлягеру. Ува што выльецца іх сяброўства? 

Нумар 6. Омэн (The Omen). 1976

the_omen.webp

Стужка пра дзіця, але дзецям яе лепш не паказваць. У сям’ях бываюць выпадкі, калі дзеці тэрарызуюць бацькоў і іншых людзей, калі яны ўмеюць маніпуляваць, даводзіць да патрэбнага ім выніку любыя сітуацыі. Але ніводныя з вядомых вам выпадкаў не параўнаюцца з тым, што паказаў у сваёй стужцы Рычард Донэр.

У сям’і дыплямата нараджаецца нежывое немаўля. Галоўны герой у выкананьні Грэгары Пэка ўсынаўляе іншага дзіцяці, у якога ёсьць адметнасьць – радзімая пляма ў выглядзе трох шасьцёрак. Нарадзілася яно 6 чэрвеня а 6 гадзіне. Мы становімся сьведкамі, як той, каму наканавана стаць антыхрыстам, распачынае сваё жыцьцё на зямлі. Некаторыя пачынаюць заўважаць, што з хлопчыкам нешта ня тое — і гэта можа скончыцца для іх трагічна.

Вельмі ўражлівы фільм, майце на ўвазе. 

Нумар 5. Трусік Джоджо (Jojo Rabbit). 2019

jojo_rabbit.jpg

Прымусіць сьмяяцца з Адольфа Гітлера — згадзіцеся, справа зусім не простая. Тайка Вайціці шэдэўральна справіўся з такой мэтай. Гісторыі змаганьня з нацызмам у самых розных яго праявах апісаныя і паказаныя тысячы разоў рознымі майстрамі. У гэтай стужцы мы бачым простага нямецкага хлопчыка, які ўваходзіць у гітлерюгенд і страшэнна гэтым ганарыцца. Ён жадае вырасьці і стаць сапраўдным вялікім нацыстам. Пакуль яго таты няма, хлопчык прыдумляе сабе ўяўнага сябра — таго самага Адольфа, які падтрымлівае маладое пакаленьне нацыстаў і дае парады.

Хлопчык вельмі не любіць габрэяў, бо яны з рагамі і дрэнна пахнуць. Але аднойчы яго мама ў выкананьні Скарлет Ёхансэн хавае ў іх доме сапраўдную габрэйку. Хлопчык знаходзіць яе.

Фільмы пра дзяцей на вайне — вельмі складаныя. Гэты — нясе праз усю працягласьць стужкі надзею.

Беларусам асабліва адгукнецца кароткі дыялог Ёханэса з маці, калі яны ўбачаць целы забітых габрэяў:

— Што яны зрабілі, мама?

— Усё, што маглі. 

Нумар 4. Шостае пачуцьцё (The Sixth Sense). 1999

the_sixth_sense.jpg

Калі вам падабаецца разгадваць загадкі разам з героямі фільмаў — гэта акурат ваш выбар. У хлопчыка ўзьнікае дзівоснае новае пачуцьцё, якое не дазваляе яму існаваць як астатнія дзеці. Ён бачаць прывіды калісьці забітых людзей, што жадаюць нейкага супакою для сябе, але тым самым яны робяць жыцьцё галоўнага героя невыносным. Ён не прасіў для сябе падобную адметнасьць, але вымушаны зь ёю суіснаваць

Разам з тым псыхіятар, якога грае Брус Уіліс, робіць усё магчымае, каб дапамагчы. Яле як спецыяліст ён разумее ўсю сваю слабасьць. Далей прыйдзецца разьбірацца як просты чалавек. 

Нумар 3. Новы кінатэатар «Парадыза» (Nuovo Cinema Paradiso). 1988

nuovo_cinema_paradiso.jpg

Джузэпэ Тарнаторэ стварыў кранальную гісторыю, у якой маленькі хлопчык у маленькім сіцылійскім гарадку Багерыя так любіць кіно, што напрашваецца ў дапамогу сталаму чалавеку, які круціць запаветныя стужкі ў кінатэатры. Прыгожая гісторыя аб шчырым сяброўстве, якое нараджаецца ў хлопчыка і мужчыны.

Пасьля вайны ў Багерыі не засталося ніякай іншай радасьці, акрамя як схадзіць у кінатэатар. Апроч прагляду, жыхары пасьпяваюць пражываць там і ўсё жыцьцё — дамаўляцца аб працы, ладзіць спатканьні, забойствы і ўсё астатняе.

Кадры стужкі прапітаныя любоўю рэжысэра да роднага горада. Тарнаторэ нарадзіўся ў Багерыі, і сам фільм можа быць апісаны як у значнай ступені аўтабіяграфічны. 

Нумар 2. Тыя, што сьпяць (Sleepers). 1996

sleepers.webp

Стужка Бары Левінсана апавядае пра кампанію хлопцаў, якія жывуць і робяць дзіцячыя забавы на вуліцах Нью-Ёрка. Сьцягнуць яблык ці заблытаць сталага чалавека — лёгка. Але аднойчы іх гульні сканчваюцца трагічным выпадкам, а ўсю банду скіроўваюць ў калёнію для непаўнагадовых.

Стужка падзеленая на дзьве часткі, у другой мы сустрэнем усё тых жа герояў, але пасьля іх вызваленьня, праз пятнаццаць гадоў. Хтосьці зь іх паспрабаваць забыцца на тое, што адбылося зь ім у калёніі, а нехта адчувае патрэбу ў выпраўленьні таго, што іх напаткала ў дзяцінстве.

Робэрт Дэ Ніра выконвае тут ролю сьвятара, які спрабуе вырваць дзяцей са шляху бандытызму, а потым – каб яны не сарваліся ў яго зноў. 

Нумар 1. Дрэва жыцьця (The Tree of Life). 2010

the_tree_of_life.jpg

Тэрэнс Малік здымае так рэдка, што любы ягоны фільм непазьбежна выклікае радасныя эмоцыі ў аматараў творчасьці рэжысэра. Творца ўкладвае ў свае працы ўсю энэргію, назапашаную з папярэдняй стужкі. Дрэва жыцьця — гэта ода самому жыцьцю. Мы бачым, з дзівоснай прыгажосьцю, як ствараецца і нараджаецца галоўны герой фільма. А далей — з далікатнасьцю праходзім зь ім літаральна першыя крокі па зямлі.

Хлопчык, за якім мы назіраем, зьяўляецца адным з траіх у сям’і. Бацькі ў выкананьні Брэда Піта і Джэсікі Чэстэйн імкнуцца адначасова і вырасьціць дзяцей, і перадаць ім часткі таго галоўнага, што яны нясуць як людзі. Клопат, і сур’ёзны жорсткі падыход. Гэтыя рэчы разрываюць хлопчыка, ён не ведае, да чаго імкнуцца, каб бацькі былі задаволеныя абое. Галоўны герой жыве ў прыгожым сьвеце, пакуль не сутыкаецца з першымі праявамі вострага жыцьця.

Стужка атрымала залатую пальмавую галіну на Канскім кінафэсьце.