«Трызуб і Пагоня» з Кацярынай Ваданосавай — не толькі пра мінулае, але і пра будучыню

Што ж такое Русь насамрэч? Чаму вікінгам не сядзелася дома? Што Полацк і Кіеў дзялілі між сабой?

qu559jni1jgxjkpieswzlnhreufscg37.png

Цыкл відэа-перадач «Трызуб і Пагоня» пра самыя цікавыя і разнастайныя старонкі сумеснай гісторыі Беларусі і Украіны запускае кампанія «Будзьма беларусамі!». Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрыецца гледачам з дапамогай тэлевядоўцы і спявачкі Кацярыны Ваданосавай.

Можна пачуць, што зараз не час на культуру, тым больш, не час на беларуска-ўкраінскую гісторыю... Але ці можна перакрэсліць 1000 год нашага супольнага мінулага, агульных герояў і ўсяго, што нас звязвала так доўга? Мы перакананыя, што — не!

Чаму гэта так важна? Зменлівы свет занадта часта спрабуе дыктаваць, якім народам сябраваць, якім не. Пра што казаць, а пра што — памаўчаць. З Украінай нас — беларусаў — аб’ядноўвае занадта шмат. Менавіта зараз самы час даведацца, як наша супольная гісторыя выглядала цягам мінулых стагоддзяў.

Што ж такое Русь насамрэч? Чаму вікінгам не сядзелася дома? Адкуль пайшлі імёны першых князёў (спойлер: ці сапраўды Уладзімір уладарыў над мірам, а Рагвалод над рогам) і што Полацк і Кіеў дзялілі між сабой? Проста і дасціпна пра гэта распавядзе Кацярына Ваданосава ў першай серыі «Вікінгі ў Полацку і Кіеве» цыкла відэа-перадач «Трызуб і Пагоня».

 Глядзіце гістарычны цыкл «Трызуб і Пагоня», дзяліцеся ўражаннямі ў каментарах пад відэа, дасылайце свае прапановы і ідэі для наступных выпускаў на электронную пошту thebudzma@gmail.com або ў тэлеграм-бот @BudzmaSuviaz_Bot.

Наша супольная гісторыя — гэта не толькі пра мінулае, але і пра будучыню. Гэта тое, што аб’ядноўвае. Тое, пра што ведаць варта.

Новыя серыі відэапраекта «Трызуб і Пагоня» будуць выходзіць шточацвер. Падпісвайцеся, каб не прапусціць.

«Трызуб і Пагоня» —

#трызубіпагоня з Кацярынай Ваданосавай ад кампаніі «Будзьма» — гэта расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, пра што варта ведаць.