Дачка ўкраінкі можа ўзначаліць NATO

Новым генеральным сакратаром NATO можа стаць віцэ-прэм'ер Канады Хрысція Фрыланд.

fryland.jpeg

Цяперашні віцэ-прэм'ер Канады Хрысція Фрыланд з'яўляецца адным з кандыдатаў на пасаду генеральнага сакратара NATO. Пра гэта паведамляе CBC News.
«Ёсць некалькі вельмі кваліфікаваных кабет, якія былі б вельмі добрымі кандыдатамі. Здаецца, ёсць пэўны імпульс для таго, каб кабета стала наступнай (генеральным сакратаром)», — сказаў высокапастаўлены чыноўнік NATO на ўмовах ананімнасці.
Імя Фрыланд некалькі месяцаў абмяркоўвалася ў міжнародных колах у галіне абароны і бяспекі. Сама Фрыланд ухілілася ад прамога пытання аб сваёй кандыдатуры, згадаўшы, што ў яе «ўжо дзве працы» — пасады віцэ-прэм'ера Канады і міністра фінансаў.

fryland_2.jpg

Хрысція Фрыланд цікавіцца палітыкай і гісторыяй Усходняй Еўропы, свабодна валодае англійскай, украінскай, расійскай, польскай, французскай, іспанскай і італьянскай мовамі. CBC News піша, што Фрыланд, хутчэй за ўсё, будзе лічыцца фаварытам на пасаду генеральнага сакратара NATO, і яе веданне Расіі і ўнутранай працы Крамля было б вялікім плюсам.

fryland_3.jpg

Фрыланд мае ўкраінскія карані, яна нарадзілася ад украінкі.