БХД і ТБМ зладзілі лялечны спекталь у Баранавічах (фота)

У Баранавічах пачаў працаваць беларускі лялечны тэатр, створаны сябрамі Таварыства беларускай мовы ў супрацы з заснавальнікамі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

1495270976_img_7595.jpg


Прэм’ерны паказ казкі "Каза Манюка” адбыўся 18 мая ў дзіцячым садку №2, распавядае bchd.info. Там праводзілася свята для дзяцей і бацькоў пад назвай "Беларусь – мая Радзіма”.
Першым у праграме свята было прадстаўленне лялечнага тэатра. Дзеці рэагавалі так эмацыйна, што часам заглушалі галасы акцёраў, паведаміў мясцовы актывіст Мікалай Падгайскі.


Наступнае прадстаўленне адбудзецца падчас творчай сустрэчы з паэтамі на офісе ТБМ у Русінах. Бліжэйшая задача - паказаць казку ва ўсіх групах дзіцячых садкоў, дзе вывучаецца беларуская мова.