У фінале нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне» выступяць 10 выканаўцаў
У фінале нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне» выступяць 10 выканаўцаў. 1 лютага Белтэлерадыёкампанія пацвердзіла, што гурт Shuma ўнёс змены ў тэкст кампазіцыі «Хмаркі», а ALEKSEEV — у мелодыю конкурснай песні «Forever». Паколькі рэкамендацыі арганізатараў былі выкананыя, перашкодаў для іх удзелу ў фінале няма.
Фінал нацыянальнага адбору пройдзе 16 лютага, ён будзе паказаны ў жывым эфіры тэлеканала «Беларусь 1». Спіс фіналістаў наступны:
1. Adagio, кампазіцыя «Ты і я»;
2. ALEKSEEV, «Forever»;
3. Shuma, «Хмаркі»;
4. Napoli, «Chasing Rushes»;
5. Анастасія Малашкевіч, «World on Fire»;
6. Гюнэш, «I won’t Cry»;
7. Радиоволна, «Subway Lines»;
8. Alen Hit, «I don’t Care»;
9. Lexy Weaver, «Ain’t You»;
10. Кірыл Гуд, «Deja Vu».
Паводле Еўрарадыё