У польскім Сопаце пройдзе беларускі фестываль у падтрымку ўкраінцаў
На фестывалі, які носіць назву Mara Fest, выступяць «Вольныя Купалаўцы», Зміцер Вайцюшкевіч, Naviband, Nizkiz.
Таксама будуць арганізаваныя зоны актыўнасці: «МазгаКвіз», праект ментальнай дапамогi WEMAYHELP, «Мова Нанова» і Q&A з YouTube-блогерамі Іванам Падрэзам (канал «Лірыкс») і Аляксандрам Табольскім (канал «Лонгплэй»).
Вядучыя — Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая.
Фестываль адбудзецца 10 верасня ў Amfiteatr Tarasów. Частку сродкаў ад продажу білетаў арганізатары накiруюць у кіеўскі «Міжнародны фонд медыцынскіх інавацый».