У сеціве з'явіўся дакументальны фільм пра арган Пінскага касцёла, прысвечаны Юрыю Зісеру
У сеціве з'явіўся дакументальны фільм аб рэканструкцыі аргана Пінскага касцёла, рэстаўраваць які дапамог заснавальнік TUT.BY Юрый Зісер.
Гэта першы за чвэрць стагоддзя дакументальны фільм пра арганы ў Беларусі, паведамляе Katolik.life. Яго зняла маскоўская кінарэжысёр Вольга Плясневіч. 17 чэрвеня відэа выклалі ў сетку.
— Фільм распавядае пра гістарычны арган Пінскага кафедральнага касцёла, які стаў у мінулым годзе адным з цэнтраў прыцягнення ў арганнай культуры Беларусі, — распавёў прадстаўнік праекта «Арганы Беларусі».
У пачатковай застаўцы паведамляецца, што фільм прысвячаецца Юрыю Зісеру, дзякуючы якому у 2019 годзе быў адноўлены aрган Пінскага касцёла.
Да гэтай стужкі пра aрганы здымалі фільм толькі ў 1995 годзе — «Арганы Беларусі — краявіды жыцця І смерці».
Нагадаем, Вольга Плясневіч таксама здымала ў Беларусі дакументальны фільм пра ўнікальны арган, які знаходзіцца ў каталіцкім храме апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Гэты фільм таксама хутка прадставяць да прагляду.
tut.by