Уручэнне прэміі «Дэбют» — 21 сакавіка
21 сакавіка а 19-й у ЦЭХу (вул. Кастрычніцкая, 16, уваход праз бар «Хуліган») будуць названыя пераможцы прэміі «Дэбют».

На цырымоніі, якую будзе весці Усевалад Сцебурака, зайграе гурт PAULINE. Уваход вольны.
Сёлета на перамогу прэтэндуюць наступныя кнігі:
Паэзія
Аляксей Арцёмаў.
Скрозь кіламетры. — Мінск: Кнігазбор
Міхал
Бараноўскі. VOLUMEN 1. — Мінск: Кнігазбор
Ганна Комар.
Страх вышыні. — Мінск: Кнігазбор
Проза
Андрэй Дзічэнка.
Сонечны чалавек. — Мінск: ІП А.М. Янушкевіч
Андрусь
Горват. Радзіва “Прудок”. Дзённік. — Мінск: Медысонт
Уладзімір
Садоўскі. 1813. — Мінск: ІП А.М. Янушкевіч
Пераклад
Адэля Дубавец (пер. з
польскай): Вітальд Шаблоўскі. Танец мядзведзяў. — Пяршак, электроннае выданне
Надзея Кім
(пер. з англійскай): Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка. —
Мінск: Пазітыў-цэнтр
Сюзанна
Паўкштэла (пер. з літоўскай): Альвідас Шляпікас. Бог дажджу. — Вільня: Логвінаў.
Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў.
Журы прэміі: Павал Бераговіч, Анатоль Івашчанка, Віктар Казько, Наста Кудасава, Таццяна Нядбай, Міхась Скобла, Ціхан Чарнякевіч.
Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач і інш.
Паводле ПЭН-цэнтру