«Вельмі па вам сумую з-за кратаў». Новая анімацыя з малюнкамі Алеся Пушкіна
З’явіўся новы анімацыйны фільм з малюнкамі, якія Алесь Пушкін даслаў з-за кратаў.

З лістоў і малюнкаў зняволенага мастака Алеся Пушкіна
паўстаў невялікі анімацыйны фільм. Таксама ў фільме ёсць малюнкі мастачкі Леры
Лазук.
Рэжысёрам анімацыйнага фільму выступіў выкладчык і рэжысёр Антон Грышкевіч, якога звольнілі з працы ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў за далучэнне да забастоўкі.
Дасылаць лісты мастаку Алесю Пушкіну можна на адрас:
СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030.
Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну