«Як жыць, калі пазбаўляюць Радзімы». Юрый Дудзь зняў фільм пра беларускіх эмігрантаў (відэа)

Расійскі журналіст і відэаблогер Юрый Дудзь выпусціў фільм пра беларускіх эмігрантаў пад назвай «Як жыць, калі пазбаўляюць Радзімы» працягласцю 2.41 гадзіны. У ім прынялі аналітык Сяргей Чалы, стваральнік «Голасу» Павел Лібер, блогер Мікіта Мелказёраў, журналіст Руслан Кулевіч і іншыя.

og_og_1578427612256197163.jpg


«2021-ы быў абвешчаны ў Беларусі годам вялікай помсты. За гэты час там прымусова саджалі самалёт, выносілі неверагодныя прысуды канкурэнтам Лукашэнкі на выбарах; адпраўлялі ў турму за каментары ў Інтэрнэце; увялі практыку прымусовых публічных выбачэнняў. У выніку за апошнія гады краіну пакінула велізарная колькасць людзей. Дакладнай статыстыкі не існуе, але, па некаторых ацэнках, гаворка пра 200 тысяч чалавек — гэта як калі б з Расіі з'ехалі тры мільёны» — гаворыцца ў суправаджальным да фільма тэксце, піша REFORM.by.

Са слоў ягоных аўтараў, мэтай выпуску было даследаваць, як гэта – вымушана пакінуць свой дом і зразумець, ці могуць рэпрэсіі ў Расіі дасягнуць такога ж узроўню, як у Беларусі.