Суд у Варшаве пастанавіў не выдаваць Сцяпана Пуцілу беларускім уладам
Польская пракуратура сёння мусіла па законе разгледзець запыт беларускага боку аб экстрадыцыі заснавальніка самага папулярнага беларускага тэлеграм-канала Сцяпана Пуцілы і накіравала справу ў суд.
![putila220126_r8dxs.jpg putila220126_r8dxs.jpg](/img/v1/images/putila220126_r8dxs.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Суд мусіў вызначыць, ці ёсць юрыдычныя падставы для выдачы Пуцілы Беларусі, піша «Наша Ніва».
На радзіме блогера абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні варажнечы і іншых злачынствах. Пуціла ўключаны КДБ у спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
Сам блогер быў упэўнены, што суд вынесе рашэнне на яго карысць, бо ён мае міжнародную абарону і статус палітычнага ўцекача ў Польшчы.
У выніку суд у Варшаве пастанавіў не выдаваць Сцяпана Пуцілу беларускім уладам.