Павел Белавус напісаў кранальны верш з камеры, дзе раней сядзела Марыя Калеснікава

Палітвязня, заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса, які знаходзіцца ў СІЗА-1, перавялі ў камеру, дзе раней утрымлівалася Марыя Калеснікава. З гэтай нагоды ён даслаў на волю кранальны верш.

belavus_pavel_1.jpg


«Пакой, сцяна, два сэрцы на люстэрку.

І пах жаноцкі — тут была яна.

Цяпер тут я, нібыта на хвілінку

Спазніўся на сустрэчу да відна.


Была адна і грэла толькі коўдра.

Драўляны стол, алоўкі, сшытак, ноткі.

Знайшоў паштоўкі «Я з табой», «Усё будзе добра».

А знізу подпіс просты — эм ды кропкі».


Павел Белавус — стваральнік крамы Symbal.by. Быў затрыманы 15 лістапада 2021 года пасля выкліку ў міліцыю. Затым Паўла тройчы асудзілі па адміністрацыйных справах (на 15, 13 і 7 сутак), а пасля ўжо па крымінальнай справе перавялі ў СІЗА. Паўлу прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).