«Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна
Серыя
«Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў і выдавецтва «Кнігазбор»
парадавалі маленькіх чытачоў і чытачак шыкоўна аформленай кнігай.
Неўміручая класіка — азбука «Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна — зайграла новымі фарбамі дзякуючы мастаку Лізавеце Лянкевіч Вачэй не адвесці ад старонак, з рук выпускаць гэтую вясёлкавую кнігу не хочацца!
74 старонкі чыстай радасці для дзіцяці, якое ўпершыню раскрывае для сябе
свет беларускіх літар. Ідэальна зручны фармат для сямейнага чытання.
Барадулінскае паэтычнае майстэрства прадстаўлення не патрабуе.
Пераканайцеся самі. Пытайцеся ў кнігарнях.
Паводле прэс-рэліза ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"