«Воплі Відаплясава» вязуць у Мінск песні па-беларуску
Легендарны ўкраінскі рок-гурт «Воплі Відаплясава» з Алегам Скрыпкам пасля канцэртных аншлагаў у Лондане, Парыжы і Дубліне сыграе канцэрт у Мінску.

Будуць найлепшыя хіты: «Весна», «День народження», «Галя», «Танці». А яшчэ Алег Скрыпка рыхтуе для сваіх фанатаў музычныя сюрпрызы на беларускай мове і некалькі эксклюзіўных кампазіцый з новага альбома «ВВ», паведамляе nn.by.
«Мы заўжды з радасцю чакаем сустрэчы з беларускімі братамі. Украіна шануе падтрымку і сяброўства Беларусі. ВВ чакае беларускіх сяброў у Prime Hall 11 лютага!» — кажа Алег Скрыпка.