300 журналістаў хочуць пабачыць сустрэчу Пуціна і Парашэнкі ў Мінску

У МЗС Беларусі працягваюць збіраць заяўкі на акрэдытацыю замежных СМІ на перамовы кіраўнікоў варагуючых Расіі і Украіны пры пасярэдніцтве Еўрасаюза і Мытнага саюза.



zhurnalisty1.jpg

Больш за 300 журналістаў з усяго свету прыбудуць у Мінск для асвятлення перамоваў у Мінску па пытаннях вырашэння крызісу ва ўсходняй Украіне, якія прызначаныя на 26 жніўня.
«У МЗС Беларусі паступіла больш за 300 заявак на акрэдытацыю ад замежных СМІ для асвятлення сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскага саюзу, якая адбудзецца 26 жніўня ў Мінску», — паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
Паводле яго слоў, «гэта журналісты з ЗША, Францыі, Чэхіі, Польшчы, Украіны, Расіі, іншых краін. Вельмі шмат заявак на акрэдытацыю паступіла ад японскіх журналістаў».
svaboda.org