9 лютага пачынаецца суд над Андрэем Бандарэнкам

Пра гэта паведаміў бацька зняволенага праваабаронцы Валерый Бандарэнка. 

Фотаздымак «Радыё Свабода»

Фотаздымак «Радыё Свабода»


9 лютага (у чацьвер) у судзе Ленінскага раёна г. Магілёва адбудзецца папярэдні разгляд крымінальнай справы, распачатай на Андрэя Бандарэнку быццам бы за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы. За гэта праваабаронцу пагражае да двух год турмы.
Судовае паседжанне будзе адкрытым, аднак пакуль невядома, ці прывязуць у суд самога Андрэя Бандарэнку.
Напярэдадні суду, 8 лютага ў Мінску пройдзе  вечар салідарнасці з Андрэем Бандарэнкам. На сядзібе БНФ (Чарнышэўскага 3-39) збяруцца сябры, знаемыя Андрэя, праваабаронцы, былыя палітвязні, ахвяры дзяржаўнага гвалту,якіх калісьці бараніў Андрэй Бандарэнка, каб выразіць сваю салідарнасць з палітвязнем, выказаць пратэст ужыванню арт. 411 КК, як узаконенай расправы над людзьмі ў турмах, калоніях. Арганізатары — праваабарончая група «За Волю» — запрашаюць усіх да ўдзелу у вечары салідарнасці.