Беларусь патанае ў атмасферы страху і самавольства — даклад у ААН

Сістэмныя парушэнні правоў чалавека і беспакаранасць за гэтыя злачынствы пагрузілі Беларусь у атмасферу страху і самавольства.

zima_holad_fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas13.jpg

Анаіс Марын заклікала міжнародную супольнасць падтрымаць беларусаў, якія вымушана пакінулі краіну з-за рэпрэсій. Таксама яна выказалася за правядзенне незалежнага расследавання, каб абараніць ахвяр рэпрэсій і прыцягнуць адказных за гэта.

Пра сістэмныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і беспакаранасць за гэта заявіла Анаіс Марын, спецдакладчык ААН па Беларусі. Прапануем галоўныя тэзісы яе даклада на Радзе ААН па правах чалавека:

У Беларусі праводзіцца палітыка сістэматычнага ўзмацнення жорсткасці заканадаўства. У Крымінальны кодэкс унесены папраўкі, каб яшчэ больш абмежаваць свабоду мірных сходаў. Па словах Марын, заканадаўства ў Беларусі ўжываецца адвольна.

Папраўкі ў Крымінальны кодэкс пашырылі сферу прымянення смяротнага пакарання, у тым ліку за "планаванне" або "спробу" здзейсніць тэракт. Пры гэтым паняцце "тэракту" вызначаюць расплывіста, пад яго могуць падпадаць і законныя дзеянні, накіраваныя на ажыццяўленне асноўных правоў чалавека.

Па словах Анаіс Марын, працы праваабаронцаў і адвакатаў перашкаджаюць судовыя і іншыя формы пераследу з боку ўладаў.

У дакладзе на Радзе ААН па правах чалавека таксама зафіксаваныя факты знішчэння НДА, СМІ і культурных арганізацый.