Брытанскі міністр упершыню наведвае Беларусь

Міністр па справах Еўропы наведае Беларусь 25-26 верасня, каб абмеркаваць супрацоўніцтва паміж Вялікабрытаніяй і Беларуссю па пытаннях бяспекі, эканомікі і рэформаў.

1481912617_bcb9f7a8689517d13bcbphoto_55723.jpg


Сэр Алан Дункан, міністр па справах Еўропы і Амерыкі, стане першым брытанскім міністрам, які наведае Беларусь з моманту атрымання ёю незалежнасці. Візіт прымеркаваны да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж краінамі.

Падчас візіту міністр сустрэнецца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Таксама пройдуць сустрэчы з лідэрамі палітычных партый і рухаў, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і выпускнікамі брытанскіх універсітэтаў.

Візіт міністра дазволіць умацаваць адносіны паміж Вялікабрытаніяй і Беларуссю і зразумець, як сумесныя намаганні дзвюх краін могуць спрыяць падтрыманню бяспекі і паніжэнню напружанасці ў рэгіёне. У Беларусі праходзяць сустрэчы па Мінскім працэсе для падтрымання перамір'я паміж Украінай і Расіяй.

Візіт міністра таксама накіраваны на ўмацаванне эканамічнага развіцця і росквіту, таксама праз далейшую дэмакратызацыю і павышэнне якасці дзяржаўнага кіравання.

Вялікабрытанія — трэці па велічыні рынак для беларускага экспарту. Самымі галоўнымі таварамі, якія Беларусі экспартуе ў Вялікабрытанію, з'яўляюцца нафта і нафтапрадукты. Вялікабрытанія пастаўляе ў Беларусь абсталяванне і напоі.

Перад візітам сэр Алан Дункан заявіў:

«Як першы міністр, які наведвае Беларусь з моманту атрымання ёю незалежнасці, я спадзяюся на далейшае ўмацаванне нашых адносін і перадаю найлепшыя пажаданні народу Беларусі.

Беларусь знаходзіцца ў геаграфічным сэрцы Еўропы і адыгрывае важную ролю, як у рэгіянальным, так і больш шырокім кантэксце. Я спадзяюся на плённую сустрэчу зпрэзідэнтам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Макеем.

Мы таксама абмяркуем рэформы, якія адбываюцца ў сферы эканомікі, судовай сістэмы і выбарчага права, якія будуць спрыяць умацаванню дабрабыту і дэмакратыі ў Беларусі.

Я шчыра спадзяюся, што гэты візіт пракладзе шлях да глыбейшых і больш эфектыўных адносін у будучыні, якія будуць засноўвацца на ўзаемнай павазе і разуменні».

Паводле прэс-рэлізу Пасольства Вяликабрытаніі