Ціханоўская: нельга спадзявацца на бяспеку ў Еўропе, пакуль пры ўладзе Лукашэнка

Будзьце моцнымі! Ціханоўская заклікала Захад не забываць пра Беларусь і паслядоўна ціснуць на рэжым Лукашэнкі.

photo_2022_10_10_22_28_09.jpg


Беларусь з'яўляецца не толькі часткай праблемы расійскай агрэсіі супраць Украіны, але можа стаць часткай яе вырашэння, заявіла беларуская лідарка Святлана Ціханоўская амерыканскаму часопісу «TIME», піша «Позірк».

Ціханоўская лічыць, што «доўгатэрміновая бяспека ў Еўропе будзе недасяжнай, пакуль Лукашэнка застаецца ва ўладзе».

Таму, паводле яе слоў, Захаду трэба быць паслядоўным і «працягваць чыніць палітычны і эканамічны ціск на рэжым па некалькіх напрамках».

«Не прызнавайце Лукашэнку, не пасылайце сваіх паслоў. Будзьце моцнымі», — сказала яна.