Дарадца Ціханоўскай прапануе адказаць Лукашэнку спыненнем перавозкі грузаў

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка прапанаваў уладам Польшчы і Літвы магчымы адказ на эскалацыю рэжымам Аляксандра Лукашэнка міграцыйнага крызісу на межах, перадае Еўрарадыё.

235040475_1225127811286074_2172237649983925781_n.jpeg


"Тэрмінова спыніць грузавыя перавозкі (аўтамабілі і цягнікі) [праз мяжу з Беларуссю] да стабілізацыі сітуацыі на мяжы з ЕС", піша ён у Twitter. Таксама Вячорка прапануе "прыняць санкцыі ў дачыненні да банкаў рэжыму і праваахоўных органаў, адказных за незаконны ўвоз мігрантаў".
У панядзелак да мяжы з Польшчай прыбыла калона, у якой было больш за тысячу мігрантаў. Яны спрабуюць прарвацца ў Польшчу, ламаюць агароджу. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда праводзіць з кіраўніцтвам краіны тэрміновую нараду наконт сітуацыі на беларуска-польскай мяжы.