Дэпутат Ісачанка звярнуўся ў ААН: санкцыі набываюць катастрафічныя перспектывы
Віцэ-спікер Палаты Прадстаўнікоў Анатоль Ісачанка накіраваў заяву ў Генасамблею ААН наконт заходніх санкцыі, уведзеных супраць рэжыма Лукашэнкі.
«Аднабаковыя абмежавальныя меры ў выглядзе недапушчэння беларускіх тавараў на еўрапейскі рынак, забарона заходніх дзяржаў на пералёты беларускіх перавозчыкаў над сваёй тэрыторыяй, экскалацыя міграцыйнага крызіса на беларуска-літоўскай мяжы цяпер набывае катастрафічныя перспектывы», — кажа палітык. Ён заклікае асудзіць і не дапусціць прымяненне санкцый.
У сваю чаргу, былы спікер верхняй палаты парламента і старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч сцвярджаў, што санцыі ствараюць умовы для пад’ёма нацыянальнай эканомікі.