Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа прыляцеў у Мінск
Пра гэта паведамляе пасольства ЗША ў Беларусі.
Нагадаем, гэта першы візіт кіраўніка Дзярждэпу ЗША ў Беларусь з 1994 года.
У Мінску каля Пампеа запланаваны дзве сустрэчы — з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем. Сярод тэмаў, якія дзяржсакратар можа абмеркаваць з Лукашэнкам, ёсць і вяртанне паслоў, і санкцыі, і падтрымка суверэнітэту Беларусі з боку ЗША.
У 1994 годзе Беларусь наведаў прэзідэнт ЗША Біл Клінтан. Але ў 1998 годзе адбыўся скандал, звязаны з высяленнем замежных амбасадараў з рэзідэнцый у Драздах. У далейшым адносіны паміж Беларуссю і ЗША пагаршаліся. У 2006 годзе прэзідэнт ЗША Джордж Буш - малодшы увёў санкцыі ў дачыненні да некалькіх беларускіх прадпрыемстваў, Аляксандра Лукашэнкі, шэрагу чыноўнікаў і членаў іх сем'яў. Нагодай сталі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія ў ЗША і ЕС прызналі недэмакратычнымі.
Паводле tut.by