ЕС уводзіць санкцыі з сённяшняга дня
ЕС з 2 кастрычніка ўвядзе санкцыі супраць 40 афіцыйных асоб Беларусі. Лукашэнкі ў спісе пакуль няма, паведамляе ТАСС.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падкрэсліў, што ЕС не ўводзіў санкцый супраць Лукашэнкі, паколькі гэта падарвала б патрабаваньне Брусэля пачаць дыялог з апазіцыяй
Санкцыі ўводзяцца да прыкладна 40 афіцыйных асоб Беларусі, адказных, "за фальсіфікацыю выбараў і парушэнне правоў чалавека". Пра гэта заявіў кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль на прэс-канферэнцыі па выніках першага дня саміту ЕС у Брусэлі, які пачаўся ў чацвер і якое завяршыўся за поўнач.
"Мы вырашылі рэалізаваць санкцыі, якія мы ўзгаднілі ў жніўні. Гэта азначае, што заўтра (у пятніцу) пісьмовай працэдурай будзе рэалізаваны чорны спіс з прыкладна 40 імёнаў", — сказаў ён, адзначыўшы пры гэтым, што Аляксандр Лукашэнка пакуль не ўваходзіць у спіс.
"ЕС не ўвёў асабістых санкцый супраць Лукашэнкі, паколькі гэта падарвала б патрабаванне Брусэля да яго пачаць дыялог з апазіцыяй пры пасярэдніцтве АБСЕ і вызваліць палітвязняў, — падкрэсліўМакрон. — Гэта [санкцыі] дало б Лукашэнку законныя падставы адмовіцца ад выканання гэтых умоў".
Санкцыі ЕС паабяцаў увесці яшчэ на экстранай сустрэчы кіраўнікоў МЗС 14 жніўня. На працягу палуара месяцаў ўвядзенне гэтых санкцый блакаваў Кіпр, патрабуючы наўзамен ад партнёраў па ЕС увесці жорсткія санкцыі супраць Турцыі за геолагаразведачную дзейнасць па пошуку газавых радовішчаў на спрэчным шэльфе ў Міжземным моры. Пагадзіўшыся на санкцыі супраць Менска, жаданага Кіпр не атрымаў — на гэтым саміце лідары ЕС зрабілі толькі "апошняе папярэджанне" Анкары, паабяцаўшы ўжо дакладна ўвесці супраць яе санкцыі ў пачатку снежня, калі яна не спыніць падрываць суверэнітэт Рэспублікі Кіпр.