Ініцыятыўную групу Мікалая Казлова ўсё ж зарэгістравалі

Хітрыкі чыноўнікаў акруговага выбаркама дазволілі ім амаль на тыдзень сарваць збор подпісаў за спікера АГП.

ai_188738_aux_head_20160127_nikolai_kozlov_ucpb.org_360.jpg

Мінская гарадская выбарчай камісія па выбарах дэпутатаў парламента пагадзілася з Мікалаем Казловым — адмова ў рэгістрацыі яго ініцыятыўнай групы была незаконнай.
7 ліпеня на пасяджэнні Мінскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання большасць прысутных выступілі за тое, каб адмяніць рашэнне акруговай выбарчай камісіі Старавіленскай выбарчай акругі № 105 і зарэгістраваць ініцыятыўную групу спікера АГП з Мікалая Казлова.
«Кампетэнцыя і прафесіяналізм выбарчай камісіі Старавіленскай выбарчай акругі № 105 выклікаюць сумневы, — адзначыў у каментары сайту ucpb.org. Мікалай Казлоў. — Я лічу, што стары склад камісіі і яе старшыня, які ўзначальвае не адзін выбарчы цыкл, у цяперашніх умовах імкнецца працаваць па-старому. Г.зн. імкнецца максімальна абцяжарваць жыццё незалежным апазіцыйным кандыдатам. І яго рашэнне адмовіць у рэгістрацыі, на мой погляд, выклікана менавіта гэтым».
8 ліпеня на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі ініцыятыўная група спікера АГП была зарэгістраваная.