Бабруйск. «Людзі выстройваліся ў чаргу, каб паставіць подпісы»
У Бабруйску мясцовыя прамоўцы ад Правацэнтрысцкай кааліцыі — Таісія Кабанчук (БХД) і Алег Жалноў (АГП) — праводзяць супольныя пікеты.

Першы такі пікет прайшоў 4 ліпеня ля гандлёвага цэнтру “Карона”. Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміла Таісія Кабанчук.
“Людзі актыўна нас падтрымлівалі, выстройваліся ў чаргу, каб паставіць подпісы”, — адзначыла яна.
Зараз пікеты ладзяцца паасобку ў акругах прамоўцаў, але ў пятніцу, 8 ліпеня, плануецца правесці супольны праект з удзелам лідараў Правацэнтрысцкай кааліцыі, якія ў гэты ж дзень плануюць таксама правесці пікет у Асіповічах.
Апроч таго, сябры ініцыятыўных групаў праводзяць збор подпісаў ад дзвярэй і да дзвярэй.
“Многія людзі заяўляюць, што ўжо не ва што не вераць у Беларусі і хочуць адсюль з’ехаць. Адмаўляюцца падпісвацца і зачыняюць дзверы. Але калі ўжо заходзім і тлумачым, хто мы і што мы, тады ўжо нармальна ставяць подпісы”, — сказала Таісія Кабанчук, паведаміўшы, што адначасова ідзе збор подпісаў за рэформу пенсійнай сістэмы.