Выбарчая камісія цісне на сябраў ініцыятыўнай групы Марыны Хоміч
Выбарчая камісія 104-й выбарчай акругі аказвае ціск на сябраў ініцыятыўнай групы лідара Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марыны Хоміч. Усіх без выключэння сябраў групы абтэлефанавалі, а таксама да некаторых прыязджалі дадому і схілялі іх да таго, каб адмовіцца ад сяброўства ў ініцыятыўнай групе Марына Хоміч.

Гэта беспрэцэдэнтная сітуацыя, бо з некалькіх дзясяткаў вылучаных прамоўцаў БХД гэта адзіны выпадак па ўсёй краіне, калі абтэлефаноўвалі сябраў ініцыятыўнай групы.
«Вельмі незвычайнае стаўленне ўладаў да гэтай акругі і да Марыны Хоміч. Магчыма, што тут вылучаюць нейкага вельмі важнага прадстаўніка ўладаў. Факты ціску на сябраў ініцыятыўнай групы абуральныя, і мы будзем пільна адсочваць тое, што адбывацца на акрузе, каб абараніць лідара Маладых хрысціянскіх дэмакратаў, і ўсіх сябраў яе ініцыятыўнай групы», — адзначыў у каментары прэс-службе БХД сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.
Паводле bchd.info