Выбаркам вынес папярэджанне прадстаўніцы АГП Вользе Маёравай

«Уважлівы» грамадзянін паведаміў акруговай камісіі, што ў паштовай скрыні знайшоў партыйную ўлетку АГП.

Вольга Маёрава (фота з facebook.com)

Вольга Маёрава (фота з facebook.com)


На пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі №107 у Мінску 7 ліпеня было вынесена папярэджанне прадстаўніцы АГП Вользе Маёравай на падставе таго, што нібыта яна займаецца забароненнай перадвыбарчай агітацыяй.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька лічыць, што вынесеная папярэджанне яго паплечніцы носіць палітычна матываваны характар, а ўлётка не мае ніякага дачынення да выбарчай кампаніі.
“Адбылася партыйная канферэнцыя, мы абралі новых кіраўнікоў. Вольга — адна з іх. І, зразумела, партыя зацікаўленая, каб кіраўнікоў нашых раённых і гарадской арганізацыяў ведалі мінчукі. Менавіта таму партыя ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законам “Аб палітычных партыях” можа выдаваць інфармацыю пра сваіх сябраў і дзейнасці, што і было зроблена. Ва ўзгаданай улётцы няма ніводнага слова пра выбарчую кампанію”, — заявіў Анатоль Лябедька.
АГП плануе абскардзіць рашэнне аб вынясенне папярэджання.
Гэта не першая перашкода, з якой сутыкаюцца вылучэнцы АГП у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання.
Так, Мікалаю Казлову акруговая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на бюракратычнай падставе. Аднак такое рашэнне было абскарджана ў Мінскую гарадскую камісію, якая 7 ліпеня скаргу задаволіла. У выніку група была зарэгістравана і рыхтуецца праводзіць пікеты ў Мінску.
Яшчэ адзін прадстаўнік ад АГП Павел Стэфановіч падчас збору подпісаў у інтэрнаце БДМУ быў затрыманы міліцыяй разам з сябрам ініцыятыўнай групы Зміцерам Кавалгіным. Іх даставілі ў ГАМ-1 Маскоўскага раёна і пасля разбіральніцтва — адпусцілі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"