Як выглядае палявы лагер расійскіх вайскоўцаў у Беларусі (фота, відэа)

Мінабароны Расіі паказала палявы лагер сваіх вайскоўцаў у Беларусі. Ён знаходзіцца на палігоне «Брэсцкі». Там размясціліся мотастралкі з Далёкага усходу РФ. Сцвярджаецца, што для іх стварылі «ўсе неабходныя аб'екты для камфортнага пражывання», адзначае «Еўрарадыё».

minarf.jpg

Сумесныя беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні стартуюць 10 лютага. Напярэдадні ў Савеце бяспекі ААН прадстаўніца ЗША заявіла, што ў Беларусь ужо прыбылі каля 5 тысяч расійскіх вайскоўцаў, і іх колькасць каля беларуска-украінскай мяжы могуць павялічыць да 30 тысяч.