Указ Зяленскага: Украінcкую армію павялічаць і зробяць прафесійнай

Колькасць Узброеных Сіл Украіны будзе павялічана на 100 тыс. чалавек на працягу бліжэйшых трох гадоў. Прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі падпісаў адпаведны ўказ падчас сённяшняга выступлення ў Вярхоўнай Радзе.

zelenskij_2.jpg

Дакумент таксама прадугледжвае пераход Украіны да прафесійнай арміі, павелічэнне грашовага забеспячэння вайскоўцаў на ўзроўні не менш трох мінімальных заробкаў. Таксама будзе павялічаны тэрмін службы па кантракце. У выніку павелічэння колькасці ВСУ будуць створаныя яшчэ 20 брыгад.

Зяленскі падкрэсліў, што ўказ падпісваецца не таму, што хутка будзе вайна, а для захавання міру.

«Гэта старт пераходу краіны на прафесійную армію не таму, што хутка будзе вайна, а таму, каб далей быў мір», — сказаў ён.

Паводле reform.by.