Кабякоў: у Беларусі і Расіі ўзніклі "некаторыя элементы крызісных з'яў"

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Грыгорыем Рапотам 27 студзеня заявіў, што чарговае пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета СД павінна адбыцца не пазней за сакавік.



qzpptz_w631h356.jpg

Паводле слоў прэм'ера, падрыхтоўка да пасяджэння, з улікам сітуацыі, якая складваецца, патрбна сур'ёзная. Трэба дапрацаваць праграму скаардынаваных дзеянняў урадаў дзвюх краін у галіне эканамічнай палітыкі.

Цяпер ідзе экспертная дапрацоўка праграмы, што дасць магчымасць урадам, "ва ўмовах ўзнікнення некаторых элементаў крызісных з'яў", знаходзіць скаардынаваны адказ на праблемы, якія ўзнікаюць, сказаў прэм'ер-міністр, перадае БелТА.


На сустрэчы было адзначана, што ў канцы 2014 года актуальнымі сталі шэраг пытанняў двухбаковых адносін Беларусі і Расіі.


Інтэграцыя павінна заключацца ў тым, каб своечасова купіраваць новыя праблемы да вырашэння пытанняў ва ўзаемных інтарэсах, лічыць Андрэй Кабякоў. Ён мяркуе, што бакі знаходзяцца на гэтым шляху.

telegraf.by