Сталі вядомы кандыдаты на праймерыз
Першы намеснік старшыні БСДП Аляксей Сігаеў, які ў дадзены момант выконвае абавязкі кіраўніка штаба па вылучэнні адзінага кандадыта, паведаміў, што на праймерыз зарэгістраваныя пяцёра кандыдатаў: Павел Севярынец, Юрась Губарэвіч, Мікалай Казлоў, Аляксей Янукевіч і Вольга Кавалькова.
Ганна Канапацкая не зарэгістраваная ў якасці кандыдата. Супраць яе выказалася АГП, а для рэгістрацыі патрэбнае было адзінагалоснае рашэнне АГП, Партыі БНФ, Руха «За Свабоду», БХД і БСДП.
Галасаванне ў рэгіёнах будзе адбывацца ад 4 сакавіка да 15 мая. За гэты час прэтэндэнты маюць наведаць 56 гарадоў. Сустрэчы будуць адбывацца па аўторках, пятніцах, суботах і нядзелях.
Першая сустрэча адбудзецца 6 сакавіка ў Гарадку а 17:30. На наступны дзень сустрэчы ў Віцебску і Наваполацку. Людзей просяць прыходзіць з пашпартамі.
Паводле Нашай Нівы