Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі выехаў для кансультацый у Брусель

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Дзірк Шубель выехаў для кансультацый у Брусель. У панядзелак яго выклікалі ў МЗС нашай краіны, дзе прапанавалі «давесці свайму кіраўніцтву пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцый». Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Еўрасаюзе таксама адклікаецца ў Мінск для кансультацый.

Дзірк Шубель, фота TUT.BY

Дзірк Шубель, фота TUT.BY


Як вядома, Беларусь прыпыняе ўдзел у ініцыятыве Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» і пачынае працэдуру прыпынення Пагаднення аб рэадмісіі з ЕС. Так у Мінску рэагуюць на ўведзеныя Еўрапейскім саюзам «беспрэцэдэнтныя абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі», паведамляе «Еўрарадыё».

Як вядома, ЕС патрабуе вызваліць палітвязняў (іх больш за паўтысячы) і спыніць рэпрэсіі, правесці новыя выбары. Уведзеныя чатыры пакеты санкцый і эканамічныя сектаральныя санкцыі, рыхтуецца пяты пакет санкцый.