Крыніцы: У Мінск едзе дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа
У Беларусь 4 студзеня мае прыбыць дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа.
Пра гэта паведамляюць крыніцы «Нашай Нівы» ў дыпламатычных колах.
Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.
«У ЗША існуе натуральная заклапочанасць працэсамі беларуска-расійскай інтэграцыі, — сказаў «Нашай Ніве» адзін з беларускіх дыпламатаў. — Беларусь важная як краіна, якая мяжуе з краінамі НАТА — Польшчай і Прыбалтыкай. Пры гэтым ЗША паглыбляюць адносіны з Беларуссю, усведамляючы расійскія ўплывы ў ей. Таму візіт Пампеа, як і папярэдні візіт Болтана, — гэта крок у правільным кірунку. Акрамя таго ен узмацняе перамоўныя пазіцыі Беларусі ў адносінах з Расіяй».