Раманчук: «Беларускага Левіяфана чакаюць вельмі цяжкія выпрабаванні»
Вядомы эканаміст — аб трох сцэнарах развіцця эканомікі Беларусі ў 2020 годзе.
— Высокая нявызначанасць сучаснага свету — гэта прамое следства таго, што велізарныя рэсурсы і актывы, значная частка рашэнняў па вызначэнні фармату ўзаемаадносінаў паміж людзьмі знаходзіцца ў руках палітыкаў і чыноўнікаў, — піша Яраслаў Раманчук. — Яны для большасці з нас — чорная скрыня. Закрыты ад кантролю, які дзейнічае па паняццях, які мае патройнае дно.
Калі няма універсальных прававых працэдур, празрыстасці ў прыняцці рашэнняў, вядомага механізмаў прыняцця рашэнняў, тады дамінуе нявызначанасць і высокія рызыкі таго, што Левіяфан будзе таптаць, кідаць і разбураць, каб абараняць свае шкурныя інтарэсы.
Гэта ў 2020 годзе мы можам прадказаць, таму што гэтага самага беларускага Левіяфана ў наступным годзе чакаюць вельмі цяжкія выпрабаванні.
Эканаміст дае яшчэ адзін прагноз на 2020 год:
— Гэта будзе год хуткіх рэакцый на нечаканыя рашэнні, кароткатэрміновая тактыка — і ніякай стратэгіі, вельмі вузкі гарызонт у жорсткіх рамках наменклатурна-сілавога светапогляду.
Высокія шанцы, што беларускія ўлады будуць марнаваць час, увагу і нашы з вамі рэсурсы на тое, каб ставіць латкі там, дзе рвецца, чыніць тое, што ўжо неаднаразова ламалася, склейваць тое, што добры гаспадар ужо даўно б выкінуў.
І мы будзем старацца не патрапіць пад раздачу, у жорны бюракратыі, у жарало дзяржаўных праектаў і няўмольнай логікі палітычных працэсаў.
Гэта будзе год спробаў ухіліцца ад удараў, страт і паражэнняў. Гэта як спробы застацца сухім падчас залевы. Шанцы на тое, што будзе попыт на стварэнне падмурка нацыянальнага развіцця на стагоддзі, вельмі малыя.
А вось шанцы таго, што сотні тысяч беларусаў не захочуць працягваць жыць у рэжыме хранічнага пажару/паводкі, захочуць ствараць будучыню для сваіх дзяцей і ўнукаў, істотна вырастуць.
Паводле udf.by